Забруджаны верш

У Чарнобыльскай зоне палiчыце ахвяр.
Не заплюшчыце вочы, не адвернеце твар.
Божа наш, ў вёсках хворых пашкадуй небарак!
Ў кожнай хатачцы гора, ў кожнай хатачцы- рак!

Фотаздымак сямейны ў анямелай руцэ-
Белай хусткай лябёдка паплыла па рацэ.
Чорнай хусткай пакрыта галава у журбе-
Ўсе ад рака памёрлi. Цiха, не ў барацьбе.

Лес, азёры, паляны сон-травы, верасоў,
Першабытныя стаi адзiчалых буслоў...
Пад напружаннем сталым лёсу там не клянуць.
Там грыбоў не збiраюць. Hе, iнакш: не ядуць.

Зранку выйшла старая з сярпом жыцейка жаць.
Каласы ў пустазеллi, як у сетцы, ляжаць.
I не ведае: кiнуць, хай гарыць непакой,
Цi ўсе зерняткi вынуць клапатлiвай рукой.

Толькi мацi-радзiма, адштурхнуў валасы,
Рэжа тонкiя шыi, як твае каласы.
Абезглузджаным чынам адпраўляе на фронт
Беларускiх дзяучынак, лепшы свой генафонд.

Той, хто бачыў- не хлусiць.
Спеў с слязьмi i крывёй.
Жаль маёй Беларусi,
Боль краiны маёй.


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.