Дзякуй за водар салодкix сунiц!

Дзякуй за водар салодкіx суніц!
Дзякуй за водар кахання!
Краю мой родны, табе без граніц 
сэрцам,  душою аддан я!

Краю мой родны! Усе думкі мае
мрояць, жывуць толькі дома.
Як там салоўка ўвечар пяе
толькі табе й мне вядома.

Як расцвітаюць званкі на лугах,
як туман травы цалуе,
як узлятаюць пад неба бы птах
бровы, што час мо' даруе.

Песня ў сэрцы ўжо адцвіла,
ўсё навакол адцвітае.
Дзякую долю за ўсё, што дала!
Што яшчэ дасць не пытаю!


Рецензии