Вялiкая радасць

Збіраліся хмары ў небе высокім,
Адпавядаючы думкам юнацкім.
Сэрца адважыцца сіліла ў скорым
Помсту прынесці д'ябла пасланцам.
Востры клінок злосна бляскнуў у цемры.
Хлопец зірнуў на яго праз слязу:
"Гэта апошнія слёзы, павер мне!
Больш я ніколі сюды не прыйду..."

Дзвер адчыніўшы ён выйшаў насустрач
Ветру паўднёваму, музыцы траў.
А прад вачыма залёная пустач,
Працу сваю жнівень толькі пачаў.

Ураз успаміны, як трапныя стрэлы,
Душу працялі балючым агнём.
Дождж акрапіў раны край абгарэлы
Водгук болю прыкрыўшы халодным плашчом.
Тут, каля хаты, быў час яго шчасця,
Маці і бацька, старэйшы браток...
Ведаў бы, што перакрэсліць нянасце
Радасці поўны і мэт яго крок.

Ведаў бы ён, як ад гора схавацца,
Ведаў бы ён, як працягваць жыццё,
Меў адзіноцтва бы моц не баяцца,
Промень святла толькі б у сэрцы знайшоў!

Мабыць, праславіў б тады як герояў
Бацьку свайго, што не выдаў салдат.
Брата свайго, што без крыкаў і стонаў
Мужна трымаў той смяротны напад.
Маці, якая ратуючы сына
Ворагаў у іншае месца звяла.
Ніводнае рухам яна не раскрыла
Подыху дзесьці ў хаце дзіця.

Толькі б знайшоў ён адказ на пытанне,
Толькі б хапіла трывання яму
Сэнс гэтак цяжкага выпрабавання,
Сэнс зразумець, даць прычыну жыццю...

   Але скончана ўсё, не павернешь дадому.
   Яму сцежцы жыццёвай ужо не відаць.
   "Гэта радасць, аднак, вер мне, сябар сталёвы,
    За любімых табою людзей паміраць."


Рецензии
Уууууууу... дождалась!!!!!!! =)Спасибо.

Тарина Ситнел   10.05.2014 22:59     Заявить о нарушении