Книга

Кніга робіць характар,
Кніга плануе жыццё…
Кніга, як той генератар,
Кдадзе сілы ў тваё развіццё…

Кніга, як скарбніца думак,
Люстэрка іншых міроў,
Дзе сустрэнеш, канечне, разумных,
Незвычайных для нас жыхароў.

Кніга, як тая вясёлка,
Але сем колераў – далёка не ўсе.
Кніга – твая размалёўка,
Пакажы ж яе ва ўсёй красе!

Кніга, як той тэлевізар,
Паказвае лёсы людзей.
Яна так яскрава і дзіўна
Адлюстроўвае мэты падзей.

Кніга, як той генератар,
Кладзе сілы ў тваё развіццё…
Кніга робіць характар,
Кніга плануе жыццё…


Рецензии