Душа жарсьцям корм цца

Душа жарсьцямі корміцца.

Душа жарсьцямі корміцца
І крылы імі пне,
Імчыць на высі зорныя,
Бо ў стрэху верабей,

З аблок упадзе горліцай,
Птушыны страціць рай  -
Калі жарсьцям бяскорміца,
Калі жаданьням край,

Калі надзеі торныя
Сьцяжынку абарвуць,
Калі  душэ ўзоранай
Груганьне запяюць…
   
Душа жарсьцямі корміцца,
Вятрамі іх жыве  -
Ёй, маладосьці вольніца,
        Вясну жыцьця заве.
-23.04.14.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →