Кахай мяне
да забыцця, да згубы.
Хай будзе сведкам гай,
як ты кахаеш, любы.
Як плешчацца святло,
струменіць праз ялінкі
і поўніцца цяплом
душа тваёй Галінкі.
Твая, твая навек -
да забыцця, да згубы.
Слязой сцячэ з павейк
маё каханне, любы.
Свидетельство о публикации №114043007939
Ядвига Довнар 10.09.2016 21:56 Заявить о нарушении
"Усімі зоркамі мяне цалуе ноч,
Ласкавы ветрык лашчыць, лашчыць грудзі,
I гладзіць цемра мне ПАВЕЙКІ воч...
Я зведаю... чаго не зведаць людзям..." - гэта Дудараў Л. "Чорная панна Нясьвіжа".
Так што я вырашыла не змяняць гэтае слова.
Яшчэ раз дзякую.
Таццяна.
Чабарок 10.09.2016 23:23 Заявить о нарушении