Цуд выратавання
Падабенства дзіўнае згубіў.
Над жыццём, над цудам учыніў
Жудасны, бязлітасны ён здзек!
Не адзін гнявілі Бога век,
Ну а Ён… Ён так нас палюбіў,
Што за грэх ахвяраю зрабіў
Сына, згоду даўшага спрадвек!
Не цураўся брудных Той людзей,
Спраўдзіў Ён найлепшую з надзей,
Бо грахоў цяжар на Крыж панёс,
Даў нам Цела і Святую Кроў,
Прыняў смерць і – уваскрэс Хрыстос!
Шлях да Раю нам адкрыты зноў.
19.04.2005
Свидетельство о публикации №114042907053