Наша каханне
Вочы – азёры блакітныя.
У валасах развіваюцца стужкі,
Вейкі дрыжаць аксамітныя.
Страціў з табой я і мову, і волю –
Ты захапіла ў палон мяне.
Сэрца не камень – скуголіць ад болю.
Яркiмi ўсмешкамі-промнямi
Ты выяўляеш дыягназ, i лечыш,
Лечыш мяне пацалункамі.
Наша каханне заўсёды дарэчы,
Нiбы абмен падарункамi.
Ты мне падорыш надзею і веру,
Я табе – сэрца адданае.
Гэтае шчасце не мае памеру,
Быццам мы небам абраныя.
29.04.2014
Свидетельство о публикации №114042901042
**
Твае рукі, твае рукі нада мною,
Нібы лебедзі над белаю зімою.
Як ласкава яны кружаць
І са мной па леце тужаць,
Нібы лебедзі над белаю зімой.
Цяжка, рукі, раставацца з вамі дужа,
І без вас мне аставацца паміж сьцюжаў!
Не ляціце, рукі, у вырай,
Нада мной кружыце шчыра,
Нібы лебедзі над белаю зімой.
Я люблю, як твае рукі нада мною,
Нібы лебедзі над белаю зімою.
Як яны садзяцца міла,
Склаўшы крылы, склаўшы крылы,
Нібы лебедзі над белаю зімой.
Калі лашчаць валасы мне твае рукі,
Слухаю бы песню я іх рухі, рухі.
А яны пяюць шчымліва
І крыляюць (?) палахліва,
Нібы лебедзі над белаю зімой.
Цяжка, рукі, раставацца з вамі дужа,
І без вас мне аставацца паміж сьцюжаў!
Не ляціце, рукі, у вырай,
Нада мной кружыце шчыра,
Нібы лебедзі над белаю зімой.
Альжбэта Палачанка 20.05.2014 15:26 Заявить о нарушении