Великодны тыдзень
Ззяе вясёлка, як купал царквы, над усім,
І шчыра зямля ўсхваляе ўваскрэслага Бога
Шэлестам лісця ды водарам дзіўным сваім.
Гонкасцю дрэў і пяшчотнаю песняй птушынай
Радасна славіць яна прыгажосць гэтых дзён,
І пад нагамі струменяў няўтрымна імклівых
Душу ахінае святочны і радасны звон.
Шчаслівы Вялікдзень! Ураз абудзіў ён прыроду
Спевам чароўным і гулам царкоўных званоў!
Рукі ўзнялі галіны, адчуўшы свабоду!
Дрэвы святкуюць збаўленне ад крат маразоў!
А неба! Нявінна-глыбокае сіняе мора
З разлітым у ім невыказным душы пачуццём,
Што дыхае, быццам жывое, сваёю прасторай,
Адорвае шчодра малітваю, сэнсам, жыццём!
Святочныя дні! Кола радасці, кола натхнення!
Шчасце жыццця ўратаванай адгэтуль душы!
Вера, надзея, любоў рассыпаюць праменне,
Рвецца ўдзячнасць знутры і ракою імчыць.
… І крыламі ветру мяне ахінае ласкава,
Заплюшчыўшы вочы, у цёплым паветры плыву.
Затрапяталася сэрца, ды птушкай рухавай!
У скронях выстуквае цвёрда: “Я вечна ЖЫВУ!”
Май 2005
Свидетельство о публикации №114042707076