Калi прыйдзе вясна...

   Калi прыйдзе вясна i распусцiцца бэз,
  Зноў адзначым мы сумную дату.
  О бяздумны, бяздушны прагрэс,
  У той бядзе цi не ты вiнаваты?
  Слепа верыў- наiўны- у цябе чалавек,
  Верыў разуму,верыў навукам...
  Адышоў у нябыт горды атамны век-
  Што пакiнуў ён дзецям, унукам?
  Хворы луг, хворы сад, хворы лес,
  Душы хворыя нашы, сумленне...
  Калi прыйдзе вясна i распусцiцца бэз,
  Папрасiце ў яго прабачэння.


Рецензии