Юбилярка

Як шмат прыгожанькіх дзяўчынак
На Украіну Бог прыслаў
На кожнай можаш ты жаніцца
Хоць і не бачыў і не знаў
            А ўкраінскія дзяўчата
            З другімі цяжка параўняць
            Ніхто ў іх каменем не кіне
            І не адважыцца кідаць 
Які ў іх прыгожы голас
Ляціць з грудзей, як той званок
Ну, а  сама, як спелы колас
Ісці гатова пад вянок
            А дабраты, а ласкі колькі
            Павабны гібкі стан ідзе
            Такое знойдзеш мо ў багіні
            Другіх не  знойдзеш  ты нідзе   
Адна дзяўчынка з Украіны
Адкуль цячэ рэчка Валынь
У Маскву паехала вучыцца
Папробуй камень у яе кінь
            Дзяўчынку  тую Ленай звалі
            Там спадабаўся ёй маскаль 
            Хоць Лена "НЕ" ён не здаваўся
            Упрамы быў масквіч, як сталь
За ёю доўга  бядак бегаў 
Пяць параў туфель мо  стаптаў
Пакуль завёў Лену ў ЗАГС   
І яе жонкаю назваў
            І вось закончана вучоба
            Яна мастак і мадэльер
            Муж медыцынаю валодаў
            Не прападуць яны цяпер
Іх лёс ганяе па Расіі
Хабараўск і Калінінград
Іх лёсам стаў цяпер Палеск 
Скітанняў  кончыўся пар
            І так жыве сям'я счасліва
            У Палеску скора пяты год
            Усё ў іх робіцца на дзіва
            Кафэ ў іх есць і  ёсць даход
Вяліка ў Лены сёння свята
Сорак гадоў жыццёвы мост
Як у Расіі ў нас прынята
Хачу падняць за Лену тост
            Сорак гадоў, зусім не шмат 
            Сорак гадоў ужо не мала
            Ты мужыкам паставіш мат
            Усім без канца і без начала
Яшчэ  каб бізнес рос  квітнеў
І каб кафэ даход давала
Каб Вася баб другіх не меў
Каб Насця унукаў нараджала   
            Лене  здароў'я мы жадаем
             І юбілярнаю парою
            Жадаем Божай помачы
            Усёй высокаю страфою


Рецензии