Твая душа маю сагрэла

Твая душа маю сагрэла
І ажывіла ў ёй вясну
А з ёю уваскрэсла й цела
Ад цяжкага самоты сну

А з ёю ўваскрэслі мары,
Надзеі, што мо' дасць мне Бог
Знайсці адну на зямным шары
Сцяжынку між крутых дарог.

Сцяжынку тую, што да дому
На ніву роднае зямлі
Дасць наступіць нагой самому,
А не ў труне каб прыняслі.

Твая душа маю сагрэла,
Дала пачуццяў светлы рой,
Каб ты аднойчы захацела
Застацца зоркаю маёй!


Рецензии