П, ем за Шапэна!

За Шапэна!

Я пабачыў – не памёр!
Бо ў кішэні – дуля.
Важны крочу, як бабёр,
А са мною Юля.

У Парыжы – дваццаць тры,
Чорныя таксісты…
Вось і Нотр Дам дэ Пары,
Бабілон турыстаў.

На Манмартр, было, узлез,
Лузнуў келіх віскі…
А цяпер –  на Пер-Лашэз,
Хоць і шлях няблізкі…

Цішыня, спакой і тлен
Агарнулі Юлю…
Юля, глянь, а вось — Шапэн!
Памянём дзядулю? 

Даставай хутчэй “Шато”,
Сыр і пластыкоўкі…
Сядзем тут, сярод кустоў,
Бо без іх нялоўка.

Фрэдэрык, давай за нас!
Заўтра нам дахаты. 
А калісці прыйдзе час
Для другой санаты…
2014.


Рецензии
За Шапэна п'ю да дна -
ад заходу да вiдна!!!

З вяртаннем на Радзiму, Сяржук)))

Вершы   29.04.2014 00:19     Заявить о нарушении