25. 04. 14
Улада, кроў - чаго жадаеш?
Спакойна жыць, калі такое?
Ці царскі час ўжо пачынаеш.
Не дапускальна ўжо такое.
Хоць большасць спіць, усё ж пачынае
Уставаць народ. Нясцерпна тое,
Што з граззю нас і іх зжыраеш.
Падавішся і задыхнешся.
Бо дух сапраўдны не зламаеш
Як выжывеш, то мо "прачнешся",
І горку песню заспяваеш.
Як можаш ноччу спаць? Прачніся!
Хай трызненне цябе з'ядае!
Хай душы тых, каго баішся,
Каго забіў ты - даканаюць.
За ўсё, што робім, мы адкажам.
І ты таксама! Суд адзіны.
Жыццё такі вузел завяжа,
Што застануцца ўжо гадзіны.
лічы іх
Свидетельство о публикации №114042600054