Я закрываю вочы i бачу зноу цябе...

Я закрываю вочы і бачу зноў цябе,
Як белую бярозку каля хаты.
Чакаеш ты мяне і твар твой у журбе
І наракаем мы на лёс пракляты.
Чаму з усіх дарог,
што колісь даў нам Бог
Шукалі доўга так мы родную дарогу?
Больш не смуткую я.
Ён нас злучыў як змог
І веру, ён нам дасць і перамогу!
Бо новае жыццё змагу там я пачаць, 
Дзе родны небасхіл мяне вітае!
Дзе сілай дум і спраў
Хвароб знішчым пячаць,
Бо іх асвеціш ты, мая любоў святая!


Рецензии