Месяц з зоркамi гуляе
Пра каханне ён ўсё дбае
І чароўных гэтых зорак
Замуж выйсьці запрашае.
Ён да іх і так і гэтак,
А яны віль-віль хвастом:
"Неяк рана ты старэеш,
Хоць і ходзіш ты арлом.
Мы жывем на свеце доўга,
Бо няма калі старэць!
Нам бы,братка,маладога,
Каб яшчэ ярчэй гарэць!"
Раззлаваўся моцна месяц,
Адвярнуўся ў дрУгі бок…
"Ох,састарыцесь вы,зоркі,
Позна будзе,бачыць Бог!
І глядзец не стану,не,
Прыйдзе час і для мяне!
Вось пабачым мы тады,
Хто заўсёды малады!"
Свидетельство о публикации №114042602849