Жыцьцё
Я знаю: супакоіцца
Маё ўсё што нясу,
Жыцьцё заціхне, склоніцца,
Нядоўгім будзе суд;
Вялікае - ў малечу
За шэлег аддадуць,
Малое - пакалечаным,
На царства павядуць.
Жыцьцё зьлятае гузікам -
І звону не пачуць!
Стракоча малым бусьлікам,
Крылом хоча махнуць,
Вясёлкай яно дзівіцца,
Нам плача камаром,
Пытае рэхам літасьці
І гасьне над баром.
-14.04.14.
Свидетельство о публикации №114042601450
З павагай.
Карина Нес 26.04.2014 10:05 Заявить о нарушении
Прабачце, як што не так. Я не зануда, але думкі, такія вось нудлівыя нарадзіліся.
Михаил Кортелёв 26.04.2014 22:23 Заявить о нарушении