Якiя жарты? Што ты, што ты! экспромт
Зусім няма на іх ахвоты!
Заеў мяне склероз пракляты.
Ці жыў я сам? Ці мо распяты
маё жыццё праіснаваў
і каб не даў Бог інтэтрнэту,
то ні пісаў бы песню гэту,
не жартаваў бы тут, не кпіў,
і роднае б сяло забыў!
Ды дзякуй Богу і склерозу,
што я забыў мае гады,
што лысы я і што труды,
і абавязкі маладосці
мне ўжо даўно не па плячу.
І кожны вольны час чагосці
я ў аднакласніках тырчу
і мыслю, што даўно хачу
на пенсіі жыццё пачаць,
і кнігу вершаў у пячаць
аддаць і потым верыць свята,
што грошый зараблю багата!
Свидетельство о публикации №114042610681