Начное

Цемра - як выкалаць вока.
Ціш - нібы ў сне.
Пуста наўкол. Адзінока.
Мроіцца мне -
Недзе я там, дзе шчэ свету
Бог не ствараў.
Хто, на якую планету
Раптам забраў?
Час прыпыніўся ў здранцвенні?
Ці небыццё?
Вечнасць, ці толькі імгненне?
Проста жыццё .
Не ўскалыхнецца прастора -
Ліпкая муць.
Заўтра, сягоння і ўчора
Разам жывуць,
Туга заціснуты ў чорным
Цесным клубку.
Мелюць няўмольныя жорны
Душу ў муку.
Нема гукаю - ды дзе там!
Рэхам густым
Голас завіс паміж светам
Гэтым і тым.
Крык замірае, самлелы,
Ў стылай нудзе.
Знік, заблудзіўся свет белы.
Тут ён, ці дзе?
Ёсць яшчэ я , ці то, можа
Сон пра мяне ?
... Літасцю й ласкаю Божай
Ноч праміне.
Жаху вар'яцкую ўхмылку
Смехам парву.
Смерць, як сляпую памылку,
Перажыву!


Рецензии
Мелюць няўмольныя жорны
Душу ў муку.
Нема гукаю, ды дзе там?
Рэхам густым
Голас завіс паміж светам
Гэтым і тым.

Моцна!

Лаззаро   25.04.2014 20:28     Заявить о нарушении
Так, выдатны, удалы верш - ад сэрца напiсаны.

Вершы   25.04.2014 23:00   Заявить о нарушении
Прывітанне!
Прабачце, Клаўдзія Сямёнаўна, але...
Слова "дышу" - гэта руская мова, на беларусскай будзе "дыхаю"

Вось гэты выраз
"Нема гукаю, ды дзе там?"
Мо лепш трэба было б надрукаваць так:

"Нема гукаю - ды дзе там!
Рэхам густым
Голас завіс паміж светам,
Гэтым і тым."

Марина Влада-Верасень   26.04.2014 15:26   Заявить о нарушении
Згодны з Марынай наконт "дыхаю". Яшчэ мне назву чамусьцi хочацца змянiць на "начноя" (малоя, дурноя - якоя?). Мабыць, заблытауся. Мо хто растлумачыць?

Вершы   26.04.2014 17:10   Заявить о нарушении
Сяменауна, не кiдайце верш. Ен незвычайна прыгожы. Здымаю шляпу,

Вершы   26.04.2014 17:12   Заявить о нарушении
Сяргей Юр'евіч, правільна будзе "якое - начное" такога слова-пытання як "якоя" у беларускай мове няма.

Марина Влада-Верасень   26.04.2014 17:19   Заявить о нарушении
Сяргей Юр'евіч, вывучайце мову - гэта 2-4 клас беларускамоўнай школы.

Марина Влада-Верасень   26.04.2014 17:21   Заявить о нарушении
Як гэта усе складана для мяне. Добра, што есць вы. Дзякуй.

Вершы   26.04.2014 17:33   Заявить о нарушении
Дзякую вам, дарагія сябры, за вашу ўвагу! Мне так прыемна, што вакол майго верша адбылася цэлая гутарка, нават правілы школьныя ўспомнілі! Вось як карысна выстаўляць верш, напісаны наспех ( здарылася, прыйшло - як ёсць!))))))
Марына, вельмі ўдзячна Вам за падказку, сапраўды, так больш правільна і дакладна! Гэта пра "Нема гукаю - ды дзе там!"
А за "дыхаю" мне трохі сорамна... нават не заўважыла, што гэта па-руску.Паспрабую нешта прыдумаць!Глядзіш - усім дружным калектывам і верш дапішацца! ))))) Дзякую.І - усім добрага настрою !

Клавдия Семеновна   28.04.2014 00:00   Заявить о нарушении
Люблю Вас, Сямёнаўна! Ведаеце за што? - За суцэльны пазітыў, за радасць зносін з Вамі, за веру ў лепшае!

Вершы   28.04.2014 01:12   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.