Дамы i спiны зноу сцяной...
Вырашыў, хоць з носу кроў.
“Кінь дурное! Што за жарты?!” –
Раіў мне адзін з сяброў.
Я яго не разумею.
З глузду з’ехаў ён ці не?
З сэрца вынулі надзею.
Я заблытаўся у хлусне.
Дамы і спіны зноў сцяной.
Што ж гэта робіцца са мной?
Куды скаціўся гэты свет?
Каханне – зноў за пісталет.
Рэчаіснасць і падзеі
Збілі з ног: ляжу, дрыжу
І падманшчыца-надзея
Хутка збегла за мяжу:
Загуляла, мабыць, з ветрам.
Сорам знішчыў бляск вачэй.
Не хапае зноў паветра.
Брат, ратуй мяне хутчэй!
Дамы і спіны зноў сцяной.
Што ж гэта робіцца са мной?
Куды скаціўся гэты свет?
Дабро – ізноў за пісталет.
Сонца толькі час марнуе.
Не да добрага – крумкач.
Боль, як звер, мяне пільнуе.
Быць здабычай?! Не, прабач1
Воля зноў мяне гукае,
Ды ўсё больш згінае крыж.
Небяспека ўжо чакае.
“Ты дарэмна, браце, спіш!..”
Дамы і спіны зноў сцяной.
Што ж гэта робіцца са мной?
Куды скаціўся гэты свет?
Давер, і той - за пісталет.
26.10.2008
Свидетельство о публикации №114042504860
атрымалася!!
Вось толькi нябёсаў ты колер згубiў;)
Прабач, "сiнева" з "сiнявой" не спаткалася.
Але камплiмент ад мяне зарабiў!
Вершы 25.04.2014 22:34 Заявить о нарушении