Мой род нешляхотны...
Мой род нешляхотны
Пранесьлі вякі,
Ім, мабыць, ня боты
Мой продак знасіў.
Ад лыка, ад ліпы
Узуцьце плялі
Ў месяцы ліпні,
Як ліпы цьвілі.
Лавіў продак рыбу
І зьвера ён біў,
І сьмертнаю бітвай
У тур-рог трубіў.
Што стала вялікім,
А што зьбегла малым?
Дзе слава забыта,
Чым бясслаў'е ўзьнята? –
Жыве толькі імя.
Жыве наша мова.
І род мой - Радзіме
І мовы - аснова.
-25.04.14.
Свидетельство о публикации №114042501560