Sliach dazdzu

Сёньня твой пьяны сябра-дождж
распавёў мне казку, як цяжка....
прыехаў сталы, халодным
Шляхам брудным Варшава-Менск, з пахам праскім....

З пахам Латэ, не тры ў адным, сапраўдным,
звараным у джэзве, на пяску, закалёны...
Ён падаў раптоўна, разважліва,
бо ён быў калісьці камусьці праклёнам...

Сёньня твой сябра прынёс мне пах Познані,
яго вуліцы, кафэ, манэвры архітэктурныя...
Пра подых свабоды, на галінках вострымі
завітушкамі літар мовы роднае...

Ён распавёў, які казачны Кракаў пасьля дажджу,
як плённа працуюць белыя галубы...
Прапойца дождж, дашлі мае лісты,
ты лепш за паштальёнаў ведаеш маршрут...

08.04.14


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →