Laviec snou

Прыйду да цябе ўва сьне,
каб сказаць, што справы нармальна.
І дзесьці схаваны "сонны лавец",
але ня злодзей той - не пайманы.

Злаві на ніці сонны голас,
упэўненасьць і адчувальнасьць сьвету...
Хаваю дзесьці ў Горадзе,
хаваю ад вачэй сукенку, - як прыкмету.

Сумую па табе, ты ведаеш, за сотні ўдыхаў ты.
Злаві мяне, схавай, каб Бог не здагадаўся...
Я слухаю бязьмежны акіян, разгортваю сны...
І мару, каб гадзіньнік на руцэ яго магутнасьці, зламаўся.

Злаві мяне, схапі за край спадніцы,
і срэбранаю ніткаю прышый....
І можа быць раскрыеш таямніцы
шляхоў, якімі я прыходжу ў сны....

7.04.14


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →