наш дом
на месца забойства
мінулага
хвіліна за хвіліну
абмен ня варты мрояў
мой хітры жартаўнік,
як варта на вуснах,
распальвае вогнішча
ў галовах,
у мережі,
на азадках тлустых
але толькі тых,
хто глядзіць ня ў вочы
хто хавае любоў у кішэні
трымае праўду за горла
сядзіць на ніжэйшае ступені...
таскаю цагліну й дровы
на вогнішча, на пахаваньне мовы,
"я русская" - мне ня трэба
лінгвістычнае аховы,
кавалак фіранкі, каб закрыць вочы, -
і я ствараю свой уласны горад,
дзе мая мара ходзіць са мною поруч
і прарастае ўнутры...
я кажу,
што цэгла гэтае,
каб будаваць дом...
а яны глядзяць на мяне й жартуюць:
прамяняла, маўляў, 988 срэбра
на бела-чырвона-белую...
А я
таскаю цэглу
будую дом
гатую смачны бульлён...
я пачастую цябе,
а ты ня руйнуй, калі ласка,
дом маёй мары...
Мы там зь Ім шчасьлівыя...
31.03.14
Свидетельство о публикации №114042405903