Маленькi cьвет зь белым абрусам

Усё шукаю тваю машыну вачамі,
хоць розум ведае - ты за шмат кілямэтраў,...
але чамусьці стрыманыя рэкі адчаю
перасьледуюць крокі ветру...

Я йду па нашых мінулых шляхах,
не хапае паветра, успаміны блукаюць...
Як цяжка не сумаваць па шэрых вачах,
а памятаеш, што зялёнымі ўсё мне падаваліся...?

Ксенджыц у небе, і так доўга йдуць лісты,
мой самы ўлюбёны ўспамін, ты ведаеш,
шчасьлівыя ранішнія гадзіны, ... чатыры ці тры?
ўначы вярталася ў дождж, а ты толькі сьнедаеш....

Думала, дзе ты, хоць мы не былі
знаёмыя так блізка, і ня думалі, што так падобны
Было страшна на краі космасу,
і падаць далей было няма куды .........

Наш маленькі сьвет зь белым абрусам,
кубак кавы з малаком і круасан на манэр французкі....
шчасьце лунае праз вялікія вокны па вуснам,
а сонца шкадлівае сьлепіць, і лёгка, бяз ціску....


Рецензии