Жыцьцё - яно такое
Бывай, маё мілое,
Дзе годы камняпад,
Шаўковае, льное
І салаў'іны сад.
Жыцьцё, яно такое:
Праехаў - годзе! злазь!
Хай правіць маладое,
Табе - ў балота, гразь.
Жыцьцё - яно такое;
Гады, як камняпад,
Шаўковае, льняное
І салаў'іны сад.
-12.04.14.
Свидетельство о публикации №114042401314