Адвечнасць

   Нудны дождж цярушыць увесь дзень,
   Памяшаліся думкі, падзеі...
   Агарнуў змрок задумліва цень
   Ад апошняй маей надзеі.
 
   Ціха зрушу штору ў вакне,
   Загляну ў адвечнасць і,нібы,
   Я ў марах рысую цябе,
   Як узор на аконнай шыбе.
 
   


Рецензии
Вершы - прыгожыя! Хочацца вяртацца...
Але дзе-нідзе праскокваюць рускамоўныя словы : рысую - малюю...
Прабачце! Без абразаў!
Поспехаў і шчырай радасці!

Мария Хрусталёва-Перчик   09.01.2016 17:33     Заявить о нарушении
Добры вечар, Марыя! З цікавасцю прачытаў Вашу рэцэнзію і, нават, застаўся задаволены. Прыемна, што
Вы звярнулі ўвагу на гэтае слова: рысую - малюю. Аднак, я не згодны з тым, што слова "рысаваць" -
толькі рускамоўнае. І ў беларускай мове ўжываецца дзеяслоў "рысаваць".
(Руска-беларускі слоўнік. Выданне 9-е. Мінск. БелЭн. 2005.;
Граматычны слоўнік дзеяслова. Мінск. БелНавука. 2007. і іншыя крыніцы)

Таму, Ваша сцвярджэнне "Але дзе-нідзе праскокваюць рускамоўныя словы...", якое адназначна паказвае
на наяўнасць некалькіх рускамоўных слоў у вершы, вымушаны лічыць галаслоўным.

Тым не менш, удзячны Вам за чытанне, рэцэнзію і добрыя пажаданні.
Усяго Вам, Марыя, добрага ў настаўшым Новым годзе!

З павагай

Леонтий Обринский   10.01.2016 19:09   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.