Ты i мэта, i мара мая!

Ты мне сьнішся ўсе ночы,
А днём цябе сонейка ў небі малюе.
І гару я пякельным агнём,
Няхай Божа грахі мне даруе!

Бо жадаю адной табой жыць
Каб ня марыў ні сон, ні турбота
Бо жыцця ты майго прадзеш ніць
Без цябе абарве яе Клота!

Ты і мэта, і мара мая!
Але я, абяцаннямі скуты,
Працаваць магу можа ўдвая,
Прыглушыць каб кахання пакуты!


Рецензии