Цыганскi табар
Нарадзіла матуля мяне
Цёмнай ноччу пад зоркавы спеў.
Цыганом на ліхім скакуне
Я наўскач па жыцці паляцеў.
Выбраў сам неспакойны свой лёс,
Зведаў безліч дарог і шляхоў –
Па каралях нячэпаных рос,
Па каралах калядных снягоў.
Мне ноч сяброўка,
Мне месяц сябра.
Мой шлях ахутаў
Густы туман...
Зямной самоты
Цыганскі табар,
Жыццём і воляй
Я твой цыган!
Час узносіў мяне і таптаў,
Лёс пазбавіў сяброў і надзей.
Я любоў і нянавісць спазнаў
Ад нядобрых і добрых людзей.
Цыганом на ліхім скакуне
Неўтаймоўнае сэрца збярог.
Блаславіла матуля мяне
Хмельным ветрам вандроўных дарог.
Мне ноч сяброўка,
Мне месяц сябра.
Мой шлях ахутаў
Густы туман...
Зямной самоты
Цыганскі табар,
Жыццём і воляй
Я твой цыган!
22.04.2014
Свидетельство о публикации №114042204281
Дазвольце маленькую заўвагу ад пастаяннага чытача?
Слова "Неўтаймоўнае..." - складанае слова для песні. Няўжо, нельга яго замяніць чымсьці простым?
Дзякуй за "каралі" - не ведаў да гэтага часу, як гэтае слова гучыць у нас.
А сам верш вельмі спадабаўся - і iдэя, і ўвасабленне. I наогул, прыемна, што вы працягваеце пісаць!!!
Махнач Сяргей.
Вершы 22.04.2014 13:39 Заявить о нарушении