Дазвольце узняцца

Адпусціце. Дазвольце ж узняцца вышэй
Душам родных і блізкіх. Не плачце.
І ад гэтага будзе лягчэй, ні цяжэй.
Толькі сумна іх роднае хаце.

Я не ведаю, як падтрымаць родны кут.
Як Зямлю не зсамоціць пры дзецях.
Вось бы сілы хапіла якому радку,
Каб пазбегнула нас ліхалецце.

Памаліцца, каб душы ўзняліся вышэй
І маліліся там, каля Бога,
За ўсіх нас. І тады нам не будзе цяжэй,
Калі нас ужо, нават, не многа.
                21.04.14г


Рецензии
Моцныя радкі па змесце і эмацыйнасці.
Спадабалася.
З павагай, Таццяна.

Татьяна Твардовская-Базанович   03.07.2014 00:23     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.