Басня О святом народе...

Беларуская зямля заўсёды будзе належаць грамадзянам краіны, не толькі беларусам, але і расейцам, габрэям, палякам, украінцам — усім, хто на ёй жыве, заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 красавіка, наведваючы мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор.

«Мы ніколі не дапусцім, каб з гэтай святой зямлі зыходзіла пагроза перш за ўсё нашым суседзям і іншым народам свету, — цытуе кіраўніка Беларусі дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА. — Мы павінны падараваны Госпадам Богам імідж нашага народа як самых добрых, светлых і святых людзей пранесці праз сваё жыццё. Мы гэта павінны памятаць заўсёды».

«Таму мір і спакой — галоўнае, што мы павінны сёння захаваць, гэта галоўнае, за што мы павінны змагацца. Наша дзяржаўнасць непахісная, і ўсялякія размовы пра тое, што мы заўтра ўвойдзем у нейкія дзяржавы, для Беларусі непрымальныя», — сказаў Лукашэнка.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=127039

Не думала ніколі,
Што ў сталасьці
Зраблюся я
Святой Святланай...
Гучыць?
Дык не,
Як для мяне...
Мне хопіць
Светлай
Быць)
Але ...
Адпавядаць
Нам трэба
Неяк...
Такому званню...
Мне страшна,
Нават, думку мець,
На што нас
Выракае
Пост заняўшы
Гвалтам
Прэзідэнт...

Глядзі, народ,
Ва ўсе бакі
І слухай...слухай...
Слухай...
Лакшыну з вуха...
ў час патрэбны
Здзьмухаць каб...
Святыя бо
Пакуль
Цярпець ўладу
Гэту
Будзем!!!
 
 


Рецензии