Каханне мяне прывяло на чужыну...
Каханне мяне прывядзе і дамоў
І колькі жыць буду кахаць не пакіну
Мне родную душу і родную кроў!
Хоць сталі як родныя мовы чужыя
Ды родная мова мне крыллі дае,
Як рукі каханай, бы крыллі святыя,
Мяне забіраюць ў абдымкі свае!
Як лёгка, як хораша мроіцца з імі
Радзімага краю прыгожы кілім:
Заранкі ў азёрах з хвастамі даўгімі,
І сьпеў Свіцязянак смугою над ім!
Той край, дзе знаёма ўсё сэрцу наўкола,
Ад сівых завеяў да чэрвеньскіх рос
Дзе вочы каханай, як крыллі анёла
Ўзнясуць мае песьні да родных нябёс.
Каханне мяне прывяло на чужыну,
Каханне дамоў кліча душу шпарчэй
Дзе песьні ніколі я пець не пакіну
Пра чары зялёных бароў і вачэй!
Свидетельство о публикации №114042007753