Iсусе Xрыстосе Уваскрос!
Сонейка промнямі йграе*
Жаўранкам звоніць світанне:
Сёння Хрыстос уваскрасае!
Шчасця вам, людзі, і Хлеба, –
Божая пташка спявае, –
Чыстага мірнага Неба –
Сёння Хрыстос уваскрасае!
Вашы грахі дараваны!..
Хоць і адкуплены ў скрусе,
Але не гояцца раны…
Прыйдзі, уваскрэсні, Ісусе!
Уваскрэсні, прыйдзі, Ісусе!
Дай Каіну розум, Хрыстосе,**
У роспачы ён і спакусе –
Заблытаўся ў шматгалоссі!
Абарані, Святы Божа,
Народ свой ад ліхалецця!
Хто, як не Ты, дапаможа
Старым, жанчынам і дзецям?!
Сонейка промніцца, йграе,
Стазвон навакольна панёс :
"Са Святам вас, людзі, вітаем –
ІСУСЕ ХРЫСТОСЕ ЎВАСКРОС!"
* Кажуць, што толькі на Пасху, калі да золку прачнуцца і паглядзець на Усход можна пабачыць цікаўную з'яву прыроды - сонейка толькі-толькі падымаецца, промніцца вясёлкай, пераліваецца... Знаходзячыся на гарызонце, сонца раптам на вачах пачынае змяняць свой выгляд – круглы сонечны дыск ператвараецца ў трохвугольнік, праз секунду трохвугольнік разрастаецца ў грыб, затым сонца прымае форму яйка. Колер сонца таксама змяняецца; асабліва прыкметныя пералівы чырвонага і памяранцавага колеру. Мала таго, сонца яшчэ "танчыць" - яно то падымаецца, то апускаецца, а калі падыходзіць да гарызонту можа зусім знікнуць.
Даўней казалі, што ў гэты час Сонейка купаецца, трэба не праспаць, абавязкова быць сведкай гэтай з'явы, загадаць жаданне - ўвесь год будзе шчасціць!
**Апошнія падзеі на Украіне (восень 2013 – вясна 2014 г.г.) могуць справакаваць грамадзянскую братазабойчую вайну. Магчыма, дзе-нідзе на прасторах Украіны яна ўжо пачалася. Ёсць засцярогі, што пад націскам абставін цякучыя падзеі могуць плаўна перарасці ў больш маштабныя ваенныя дзеянні. У гэтым выпадку прагнозы больш чым сумныя.
Свидетельство о публикации №114042001274
С праздником, Мариночка!
Здоровья, радости, мира тебе
и родным твоим!
Няхай сонейка свецiць ясна
над усёй старонкай роднай!
Обнимаю тебя всем сердцем!
Лилия Юшкова 22.04.2020 11:51 Заявить о нарушении
Лилечка, дорогая и тебя с праздником!
Желаю тебе и твоим близким долгие лета здоровья, любви, благополучия, взаимопонимания и счастья!
Взаимно.
С самыми добрыми пожеланиями,с любовью,
Марина.
Марина Влада-Верасень 22.04.2020 12:35 Заявить о нарушении