Бо мы жылi, як нам Хрыстос казау

Каханая! Не бойся навіны,
Што без цябе я не жыву. Існую.
Бо тэрміны сустрэч мне не відны
За гэта і кляну юдоль зямную.

Канешне, грэх на Бога наракаць,
Але за гэта я й не наракаю.
Шкада, што позна даў цябе спаткаць,
Шкада, што я чужы ў родным краю!

Ты не хвалюйся моцна! Я жывы
І маю моц і без струі бабровай.
Мне сняцца нашай Тучы паплавы
І ўся сям'я, і я ў рубашцы новай!

Бо мы жылі, як нам Хрыстос казаў,
І хоць не кожны знаў калі радзіўся,
Ды "Аллелуйя1" горача спяваў,
"Хрыстос васкрэс!" і тры разы хрысціўся.

І верыў кожны, што жыцця канец
Зусім не значыць, што й душа знікае
Яе бязгрэшную бярэ ў рай Тварэц
І там яна існуе як жывая!

І нашы душы, як прыйдуць калі,
Прапусціць Петра ў рай і нават лётам,
Бо ўсё, што мы прыдбалі на зямлі,
Усё паліта толькі нашым потам!


Рецензии