Хай Вялiкадня святло сагрэе душы!

Хай Вялікадня святло сагрэе душы
Хай яно заззяе ў іскрах рос
І святую цішыню парушыць
Вокліч:Іісус Хрыстос уваскрос!

Змоўкнуць хай і танкі і ракеты
І успомніць кожны ў момант той,
Што сын божы падарыў нам гэты
Рай зямны, што аплаціў крывёй!

Праз стагодздзі войнаў прамень гэты
Вёў людзей да свету без пагроз
Змоўкніце гарматы і ракеты!
Божы Сын сягоння уваскросс!


Рецензии