Уже всегда для нас 26 апреля...
Пад кожным дахам
На Беларусі,
Чый народ
На плаху
Па волі злой
Масквы
Паклалі...
І нацыя паціху
Вымірае...
Дэградуе...
А хтосьці
Нават у вус не дзьме...
Сядзі, народ, сабе
Ў цемры...
Збірай падачкі
Са стала...
Свайго гаспадара...
Мне кажуць, вінаватых
Ўжо няма...
Дык яны ёсьць!
Ім кінулі усім
Даляравую костку,
Далі па добраму
Маёнтку,
Па кляпу раздалІ,
І пра сакрэтную
Цікавасьць зноў
Лакшын навешалі
На вушы...
Так і жывецца
Беларусам:
Хваробы, ганьба,
Генацыд
І ператрусы...
Бо баязліўцы мы?
Ці маюцца абставіны
Мацнейшыя за гора
Нацыі?
Не называю вершы я свае
"стихами"...
Памфлеты гэта,
Палітычныя і,
Мабыць, сацыяльныя...
Маўчаць не можа сэрца,
Хворае,разбітае,
Таму і пішу,
Мо хто і прачытае...
Падумае,
Паразважае...
І зробіць ТУТ
Майдан...
Дакладней,
Рэвалюцыю!
Свидетельство о публикации №114041904591
Светлая Две Тысячи 10 23.04.2014 10:35 Заявить о нарушении