Я адпушчу...
І сэрца не кранаецца амаль.
Паверыла. – Якая ў веры сіла! –
Такога б не прыдумала сама.
Я адпусціла і цябе. Твой вораг –
Ты сам. Бо за жаданнямі – грахі.
За шмат каханных – за табою гора.
За мной – любоў, бы ў мора берагі.
Свидетельство о публикации №114041704896