Вялiкдзень
Радасць аж лунае да нябёс!
Гэта свята самае народнае!
Вечным быць жыццю! Хрыстос ўваскрос!
Сонца ў небе грае пералівамі,
Ззяе свет вясёлкай чыстых рос.
І ляціць над сёламі і нівамі
Богу слава! Сапраўды ўваскрос!
Не зграшыў прастор ніводнай хмаркаю,
Ветрык у галінках не дрыжыць.
І ў далонях пісанкаю яркаю
Чырванее вечнасць! Шчасце - жыць!
Свидетельство о публикации №114041702663
Выбярыце з дзясятак сваіх лепшых вершаў, дашліце іх сюды:
Адрас рэдакцыі "Дзеяслова": Менск, вул. К.Чорнага, 31-906.
Тэл.: 200-80-91.
E-mail: dzieja@tut.by (рэдакцыя)
Шчыра веру, што яны будуць надрукаваны. Жадаю Вам удачы і натхнення!
Лаззаро 20.04.2014 18:22 Заявить о нарушении
Клавдия Семеновна 22.04.2014 13:42 Заявить о нарушении