Неяк адзiнока на душы
неяк не лятуць ад сэрца словы!
Мне, сяброўка, слоўца напішы,
каб я стаў зусім-зусім здаровы!
Каб развеяў вецер туманы
і каб стрэлы сонца зазіхцелі,
Каб былі мы, як калісь адны
і нікога бачыць не хацелі!
І каб час шырокаю ракой
плыў удалеч ціхі і павольны!
Каб наш лёс пад божаю рукой
стаў бы да жыцця таксама здольны.
Свидетельство о публикации №114041607056