Весняе
Зямелька прачнулася. Радасць якая!
Травіца вылазіць, да працы гукае.
Пупышкі вішнёвыя сонейку рады,
Насеннейка просіцца ў цёплыя грады.
Прыбраліся лозы - ад коцікаў гнуцца.
І прагнуць далоні ў раллю акунуцца.
Звініць небакрай жаўруковаю песняй,
А сэрца аж млее ад любасці весняй!
Рецензии
Добры вечар, паважаная Клаўдзія Сямёнаўна! Ад душы начыталася Вашых вершаў на беларускай мове, такіх светлых, вобразных, родных...Дзякую за тое, што шчыра адазваліся на мае вершы. Мне падумалася, асабліва пасля прачытання верша "Выпускніку", што Вы па прафесіі настаўніца, як і я. А можа, і памыляюся, але чамусьці так падумала. Я не вельмі люблю пісаць рэцэнзіі, яны ў мяне атрымліваюцца нейкія сухія і не заўсёды выражаюць усю гаму пачуццяў. Лепш за ўсё, напэўна, коратка выказаць свае ўражанні ад верша, так бы мовіць, па свежых слядах.Але зноў жа, усё залежыць ад настрою. Ва ўсякім разе, Вашай лірыкай я захоплена, і Вы, безумоўна, у ліку маіх выбраных аўтараў, толькі я не вельмі ладжу з камп'ютарам і не ўмею запаўняць адпаведную рубрыку.Дзякую за ўвагу і прашу прабачэння за такое доўгае пасланне. Жадаю творчага шчасця і плёну!
Мария Ючкович 13.11.2015 21:00
Заявить о нарушении
Марыя, Ваша "доўгае пасланне" Я прачытала з задавальненнем!Прыемна ж пазнаёміцца з чалавекам, які здольны нешта адчуваць таксама, як і ты! Вось і адносінамі да напісання рэцэнзій мы з Вамі падобны!))) Спадзяюся, мы яшчэ не раз сустрэнемся на нашых старонках,і гэтаму дапамогуць вершы!
Дзякую Вам за ўвагу, за неабыякавасць, за добрыя словы! Дабра Вам, усмешак, шчасця!
Клавдия Семеновна 27.11.2015 18:34
Заявить о нарушении
Добры вечар, дарагая Клаўдзія Сямёнаўна! Вельмі рада пачуць Вас, прачытаць добрыя пажаданні, мілыя сэрцу радкі на роднай мове, бо я ўжо, шчыра кажучы, крыху засумавала на гэтым сайце. Здаецца, і чытачоў многа, амаль што 800 за адзін месяц, але водгукаў, на жаль, мала. Мне ўжо падумалася, што не ўсё людзям зразумела ў маіх беларускіх радках, але ж, з іншага боку, адны і тыя аўтары чыталі многія мае вершы, толькі ніяк не выказваліся пра іх. А Ваша ацэнка мне, безумоўна, спадабалася: коратка, трапна і па-нашаму! Творчых поспехаў Вам і жаночага шчасця!
Мария Ючкович 27.11.2015 19:48
Заявить о нарушении