Дзе дыяменты цалуюцца рос...
З табой лёгка і ўсё вядома,
З табой льецца так лёгка мой сказ,
Бо з табою- душой я дома!
Бо з табой прад вачмі паўстае
Туча родная ў кіпені цвету,
Дзе салоўка у вечар пяе
Закаханым прызнанняў санеты!
Дзе дыяменты цалуюцца рос
У ранку сонечым на сцяблінках,
Дзе ўжо новы алешнік узрос
Каля сажалкі заміж будынкаў.
Ты мой самы шчаслівы час,
Што аднойчы жывым даецца,
Каб душы не прамоўлены сказ
Даляцеў да застыглага сэрца!
Свидетельство о публикации №114041605592