Цягнуцца каровы...

    Цягнуцца каровы надвячоркам з пашы.
    Мала засталося іх у вёсцы нашай,
    Мо галоў з пятнаццаць,ды і то не будзе.
    Апусцела вёска,паміраюць людзі...

    Цягнуцца каровы,невялічкі статак.
    Ім цяпер раздолле і травы дастатак.
    Ды адно пытанне мучае парою:
    Ці збярэцца статак будучай вясною?


Рецензии
Цягнуцца каровы надвячоркам з пашы...
Все строки должны начинаться ударным слогом,
да и картина живая сразу врезается в память.
Очень хорошее стихотворение.
Беру в избранные.

Евгений Карпов Ярославль   16.04.2014 23:01     Заявить о нарушении