Костёр детства
***
Дагарэла вогнішча,
да той красы,
калі толькі дзе-ні-дзе агеньчыкі...
Вогненныя саламандрачкі-паненачкі –
ў танцах-скоках над вуголлем...
Чую я іх галасы...
Цемра лесу,
побач мітусіцца баязліва,
падбіраецца пабліжай, ёй цікава –
што тут ноччу робіць чалавек,
без аніякай справы...
Каля вогнішча сядзіць – шчаслівы...
Да спіны
прытУлілась бярозка...
Нам, удвух, ля вогнішча прыемна,
не пужліва, а журботна-патаемна...
Добра гэтай ноччу мне у лесе,
каля роднай вёскі...
*+*
14 красавіка 2014 г.
**(вогнішча – костёр; агеньчыкі – язычки пламени; вуголле –угли; чую – слышу;
побач – рядом; баязліва – пугливо; цікава – интересно; без аніякай справы – без какого-либо дела;
прытУлілась – осторожно прижалась; прыемна – приятно; не пужліва – не боязно;
журботна-патаемна – таинственно-грустно; добра – хорошо; каля – возле).
Свидетельство о публикации №114041500049