Балючыя вайне праклены

  БАЛЮЧЫЯ ВАЙНЕ ПРАКЛЕНЫ

Адвечныя мае лясы!
Хачу да вас, у край зялёны…
Галіны ў срэбры з-пад расы,
Лісцё — краса вялізных клёнаў!
Хай кожны ліст,
Хай кожны корань
Раскажа мне пра землякоў,
Якое шчасце, ліха, гора
Сустрэла іх дачок, сыноў.
Як ім жывецца
З кожным годам,
Ці адшукаліся з вайны?
А твар суседа палагоднеў
Ці ўсё суровы, як тады?
Яму бывала вельмі дрэнна:
З адной рукой садзіў, пахаў.
Ды шчасця людскага хоць крыху
Гасподзь яму усё ж паслаў.
Аксіння, быццам тая птушка,
Усё вілася ля гнязда,
I прэч пайшла ў нябыт пастушкай
З іх хаты горкая бяда.
I шум тых сосен,
Што з маленства
Жывуць ў душы, —
Заўжды са мной.
Няма ім роўні, падабенства
Ані з якою стараной.
Як ўвысь расцеш у вёсцы роднай,
Трывожны сведка тых падзей сасна?
Пачуюць вучні — людзі згодны
Успомніць, што нясла вайна.
Якім жахлівым быў паказ…
Дрыжэлі вусны ў цёткі Надзі:
«На гэтым дрэве колькі раз
Віселі тыя, хто не здрадзіў».

Адвечныя мае лясы!
Хачу да вас, у край зялёны!
У хатцы кожнай мне чуваць
Балючыя вайне праклёны…


Рецензии