Глядзiце, людзi! , лужы!

Спяшаюся дамоў, дый…
– бачу лужы.
І нейк маркотна мне становіцца…
А гул Душы…–
усё бадзёрыць:
“Глянь жа, мілы дружа, –
прыгожа, як вакол (!..)
ты – не грашы.

Я усміхаюся (!)
і думаю: “…сапраўдны вечар…
І – пах чаромхі – тоіць нейкі смак…
Не (!)  – не прыдумаў добры чалавеча,
што ад бяссіля ў чалавека едзе дах”.

Я гляну ў неба:
мая столь – Нябёсы,
мая падлога – родная Зямля.
Няхай жа раптам –
хто-небудзь згалосіць:
“Навошта людзям успахана ралля!?!”
Я адкажу:
“Глядзіце, людзі (!), – лужы!
Там – люстраванне ўбачаце сваё…
Дзе нехта шчыры – заўважае свае ружы (!)
А нехта ўпотай… – шэрае галлё.


Рецензии