Учора

Учора дзень цудоўны быў!
Ты нарадзiўся ўчора!
А сёння ты ўжо хадзiў,
А заўтра скажаш слова.

Ўчора дзень цудоўны быў!
Ты нарадзiўся ўчора!
А сёння ты ў сад пайшоў,
А заўтра пойдзеш у школу.

Ўчора дзень цудоўны быў!
Ты нарадзiўся ўчора!
А сёння ва ўнiверсiтэце
Ты атрымаў пяцёра.

Ўчора дзень цудоўны быў!
Ты нарадзiўся ўчора!
А сёння ты ўжо ўкахаўся,
А заўтра прапанова.

Ўчора дзень цудоўны быў!
Ты нарадзiўся ўчора!
А сёння сына нарадзiў,
А заўтра вядзеш ў школу.

Ўчора дзень цудоўны быў!
Ты нарадзiўся ўчора!
А сёння ты бацькоў згубiў
I плачаш ты ад гора.

Ўчора дзень цудоўны быў,
Цi можа то не ўчора?
Няўжо ты ўсе жыцце пражыў,
Няўжо канец ўжо скора...?

12 красавiка 2014


Рецензии
Учора дзень цудоўны быў,
Быў заўтра, быў і сёння...

Сергей Путырский   13.04.2014 01:12     Заявить о нарушении
Дай Бог каб ўсе яны толькі такімі і былі)))

Елена Ганцевич   14.04.2014 12:04   Заявить о нарушении