Чэмер

Чэмер.*

Нас Чэмер носіць па зямлі,
Неўтаймавана, без урыму.
І губляем мы сьляды
Ад камяноў і родных дымаў.

Нас Чэмер носіць па зямлі,
Да ног вугельлі падсыпае:
Вось той згарэў  -  і ты згарыш,
Такая доля неблагая…

Але народжаны жаданьні,
Слабее Чэмера нароў  -
Заве мяне палын курганный:
Дамоў. Дамоў. Дамоў. Дамоў.
                -5.04.14.
* - што за істота Чэмер, я не ведаю,
з дзяцінства помню выраз «…Чэмер цябе
носіць…». Таму, хай ён будзе такі, як ёсьць у вершы.


Рецензии