Кал я памру

     Калі я памру.

Хай грае музыка
Калі я памру;
І бубен, і скрыпка,
І дзятлы ў бару…

Хай сонечны зайчык
На твары заскача  -
Я вам усьміхнуся;
Лагодна й нябачна…

Калі я памру  -
Налівайце ўсім чару
І песьні кідайце
               Пад самыя хмары!
5.04.14.


Рецензии
Жыві доўга!!!

Вершы   14.04.2014 09:58     Заявить о нарушении
Дзякую. Хацелася б - як маці пражыла доўга. Усё сама рабіла,з розума не зжылась і нікому цяжарам не была да апошняга дня.

Михаил Кортелёв   15.04.2014 17:07   Заявить о нарушении