Ручаёк
Непрыкметна,сарамліва,
Дзе плыве жытнёвы пах
Ручаёк цячэ маўкліва,
А ці доўгі яго шлях?
Не гамоніць,не іскрыцца
Ў асаку хавае звон,
Ды цячэ,хаця баіцца
У рацэ памерці ён.
Пад пакровам цёмнай ночы
Не заўважыць асака,
Як закрые яго вочы
Чорнай хваляю рака.
Засумуе на дзянніцы
У палетках збажына,
Ды халодная крыніца
Будзе слёзы ліць адна.
Свидетельство о публикации №114041110005
З павагаю-Лявон.
Леонтий Обринский 06.05.2015 15:27 Заявить о нарушении