Сумныя вочы
Вось і знікаеш ты…
Тлее агонь расстання.
Смагне бакал пусты,
Падаюць з дрэў лісты.
Холадна без кахання.
Рэха растайнай вярсты,
Цемра даўжэзнай ночы.
Шэры туман густы.
Мой успамін залаты –
Cумныя чорныя вочы…
Помню я, не забыў
Нашы з табой таполі…
Толькі з табою быў,
Толькі цябе любіў
І анікога болей.
10.04.14
Свидетельство о публикации №114041002324
А верш свежы (10.04.14), гарачы, яшчэ не астыў! Інтэрнэт бурыць межы і збліжае мацёрых аўтараў з пачаткоўцамі. Дзякуй за майстар-клас!
Вершы 10.04.2014 13:44 Заявить о нарушении